24.01.2023г. Педагагічныя чытанні |
24 студзеня 2023 года адбыліся традыцыйныя педагагічныя чытанні на тэму: "Фарміраванне эфектыўнага адукацыйнага асяроддзя з мэтай павышэння якасці падрыхтоўкі канкурэнта- здольных спецыялістаў, запатрабаваных на рынку працы".
З уступным словам выступіла намеснік дырэктара па вучэбна-метадычнай рабоце Кваша Юлія Юр’еўна. Сваім вопытам падзяліліся выкладчыкі: Жыромская Вольга Фёдараўна - "Выкарыстанне ў сістэме ацэньвання практыка - арыентаваных заданняў, як спосаб развіцця натуральнанавуковай адукаванасці навучэнцаў". Рудчанка Аляксандр Леанідавіч - "Выкарыстанне сучасных тэхналогій на занятках па замежнай мове з мэтай фарміравання высокакваліфікаванага спецыяліста, запатрабаванага на рынку працы". Падалянчык Крысціна Віктараўна - "Прымяненне інавацыйных адукацыйных тэхналогій - ЭВМК, як інструменту павышэння якасці падрыхтоўкі вывучэння дысцыпліны "Інфармацыйныя тэхналогіі". Сцяпанава Таццяна Фёдараўна - "Фарміраванне візуальнага ўспрыняцця прасторы як асноўнага акадэмічнага малюнка". Цікавая і актуальная тэматыка выступленняў, абмен практычным педагагічным вопытам у прымяненні эфектыўных развіваючых інавацыйных тэхналогій - усё гэта вынік творчых пошукаў выкладчыкаў каледжа, якія пастаянна павышаюць сваю кваліфікацыю і ўдасканальваюцца ў педагагічным майстэрстве.
|