Адкрыты дыялог «Гісторыя жыцця»

 

13.09.2023г. у рамках рэспубліканскай дабрачыннай акцыі «Ад усёй душы» навучэнцы філіяла БНТУ «Мінскі дзяржаўны архітэктурна-будаўнічы каледж» прынялі ўдзел у адкрытым дыялогу «Гісторыя жыцця» з удзелам Савета дэпутатаў, сацыяльнай абароны адміністрацыі Партызанскага раёна сумесна з валанцёрамі атрада «Добрае сэрца» г.Мінска.
Мерапрыемства наведаў Платуноў Юрый Пятровіч, які працаваў у галіне ваеннай хірургіі сумесна з жонкай Платуновай Святланай Мікалаеўнай. Пара пазнаёміла навучэнцаў са сваімі вершамі! Дзеці атрымалі мора пазітыву і выдатны настрой ад сустрэчы!