Храм-помнік у гонар Усіх Святых

 

У рамках рэспубліканскага конкурсу сацыяльных праектаў моладзі «Моладзь Беларусі за жыццё, маральнасць і сямейныя каштоўнасці» 12 студзеня, у дзень памяці ўладыкі Філарэта, удзельнікі праекта наведалі храм-помнік у гонар Усіх Святых.
26 верасня 2006 года яго асвяціў мітрапаліт Філарэт, Патрыяршы Экзарх. У тым жа годзе пачалося інтэсіўнае будаўніцтва.
Усіхсвяцкая царква-храм беларускага экзархата Рускай праваслаўнай царквы.Поўная назва — Храм-помнік у гонар Усіх Святых і ў памяць аб ахвярах, якія паслужылі выратаванню нашай Айчыны.Вялікі, душэўны, вельмі прыгожы храм з незвычайнай архітэктурай, якая аказвае вялікае ўражанне, адразу відаць праца чалавека ў славу Веры. Дзіўнае месца! Храм Памяці і Любові! Малітвы і Чысціні! Святло льецца знутры!
У храме кожны з нас памаліўся свайму нябеснаму заступніку і падзякаваў яму за дапамогу. Храм не толькі ўпрыгожвае Мінск, але і з’яўляецца прыкладам мужнасці і стойкасці продкаў, выхоўвае культуру памяці наступных пакаленняў.