«Гордасць за Беларусь. Захоўваем мінулае, цэнім цяперашняе, будуем будучыню» |
22 снежня 2022 года ў рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта «Школа актыўнага грамадзяніна» ў філіяле БНТУ «Мінскі дзяржаўны архітэктурна-будаўнічы каледж» адбыўся адкрыты дыялог кіраўніка ваенна-патрыятычнага выхавання Сёмікава Андрэя Генадзьевіча з навучэнцамі на тэму: «Гордасць за Беларусь. Захоўваем мінулае, цэнім цяперашняе , будуем будучыню».
У ходзе адкрытага дыялогу абмеркавалі вынікі Года гістарычнай памяці, якія мерапрыемствы запомніліся больш за усё, і чаму важна ведаць гісторыю сваёй краіны.
Гісторыя Беларусі шматгранная.У нас было шмат трагічных і гераічных старонак у любым гістарычным перыядзе, і нам заўсёды было чым ганарыцца. Без ведання мінулага немагчыма паспяховая будучыня.
Менавіта таму на дзяржаўным узроўні такая вялікая ўвага надаецца захаванню гістарычнай памяці, гераічнай спадчыны і праўды аб усіх перыядах жыцця нашага народа.
|