У рамках удзелу ў рэспубліканскім конкурсе маладзёжных праектаў «Моладзь Беларусі за жыццё, маральнасць і сямейныя каштоўнасці» ў філіяле БНТУ «Мінскі дзяржаўны архітэктурна-будаўнічы каледж» адбыўся майстар-клас «Славянская лялька. «Жаланніца»» Славяне майстравалі лялек з таго, што знаходзілася пад рукой. У ход ішлі тканіна, лыка, салома альбо галінкі дрэў. Самай папулярнай сыравінай для славянскіх лялек была тканіна. Лялек, зробленых з матэрыялу, называлі матанкамі. Іх назва пайшла ад спосабу вырабу — тканіну не сшывалі з дапамогай іголкі, а маталі , абвязваючы ніткамі. Лялька Жаланніца падтрымлівала гаспадыню ў хатніх справах і, канешне ж, садзейнічала здзяйсненню жаданняў. Нашы юныя майстрыхі з задавальненнем засвойвалі народную традыцыю вырабу лялькі, хоць гэта аказалася не зусім простым заняткам. Але цяпер дакладна ведаем — усё загаданае збудзецца!
|