|
Майстар-клас па вырабе паштоўкі "Дзякуй за Перамогу" |
|
Напярэдадні Вялікай даты - 9 мая ў інтэрнаце каледжа прайшоў майстар-клас па вырабе паштоўкі "Дзякуй за Перамогу". Выраб святочнай паштоўкі дзеці прыступілі з вялікім энтузіязмам. Для такой паштоўкі спатрэбіліся не толькі нажніцы і каляровая папера, а яшчэ творчае натхненне. Бо паштоўкі, зробленыя сваімі рукамі, утрымоўваюць цеплыню і часцінку душы чалавека, які вырабіў яе. А паштоўкі да Дня Перамогі - гэта вельмі кранальны знак увагі і павагі да ветэранаў. #ПАМЯТАЕМ
|
















