«Геноцид белорусского народа в годы Великой Отечественной войны»

 

30 лістапада 2022 года навучэнцы філіяла БНТУ «Мінскі дзяржаўны архітэктурна-будаўнічы каледж» прынялі ўдзел у стрыме ў рэжыме анлайн на базе УП «Мінскметробуд» на тэму «Генацыд беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны».
Спікерамі стрыму выступілі : Кацярына Нагорная, памочнік пракурора горада Мінска, Пратаіерэй Павел Сярдзюк — Настаяцель прыхода храма Свяціцеля Мікалая Японскага ў г.Мінску, Валянціна Даўгалёва, старшыня Партызанскай раённай горада Мінска арганізацыі РАГ «Белая Русь», Мяхедка Андрэй, старшыня Рэспубліканскага творчага грамадскага аб’яднання моладзі «Прасоўванне моладзі».
Год гістарычнай памяці праходзіць пад знакам захавання гераічнай спадчыны і праўды пра ўсе перыяды жыцця беларускага народа.
На дадзены момант, ва ўмовах глабальнай сусветнай нестабільнасці, гістарычная памяць беларусаў падвяргаецца атакам і разнастайным фальсіфікацыям. Аб’ектам уздзеяння становяцца нашы каштоўнасці, ідэнтычнасць, гістарычныя правы на суверэнітэт. Таму ўсім жыхарам нашай краіны асабліва важна разуменне таго факту, што гістарычная памяць — маральны стрыжань грамадстваа, які ўмацоўвае сувязь паміж пакаленнямі.