У рамках прафілактычнага праекта «Вакцына для жыцця», які праходзіць у рэспубліцы з 14 па 30 лістапада 2022 года валанцёры УА «Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт» наведалі навучэнцаў філіяла БНТУ МДАБК з трэнінгам «Адзіная зброя супраць COVID і грыпу — гэта ВАКЦЫНАЦЫЯ». Адкрыты дыялог ішоў у невялікіх групах у фармаце «роўны навучае роўнага», дзе кожны змог выказаць сваю кропку гледжання і атрымаць максімальна зразумелыя і дакладныя адказы на такія пытанні: «Ці трэба мне прышчапляцца, калі я ўжо хварэў на каронавірус? Ці магу я захварэць пасля прышчэпкі? Ці працуюць вакцыны супраць новых штамаў віруса ? і г.д. Таксама навучэнцы філіяла 23 лістапада 2022 года далучыліся да вебінару ў фармаце анлайн па пытаннях вакцынацыі супраць інфекцыі грыпу і COVID-19, які прайшоўў з мэтай павышэння адукаванасці моладзі ў пытаннях імунізацыі.Навучэнцы засталіся з дакладным разуменнем таго, што вакцынацыя — лепшы спосаб абароны!
|