24.11.2022 XI турнір па валейболе

 

23-24 лістапада 2022 года на базе «Мінскага дзяржаўнага энергетычнага каледжа» прайшоў XI турнір па валейболе на прызы майстра спорту СССР Ю.І.Каробачка.
У турніры прынялі ўдзел установы сярэдняй спецыяльнай адукацыі Партызанскага раёна г.Мінска.
Зборная каманды МДАБК прыняла ўдзел у гэтым турніры.У першы ж дзень яна трапіла ў фінальную гульню і , канешне ж, чакала перамогі. На другі дзень у фінальнай гульні за кубак змагаліся дзве каманды: МДАБК і МДЭК.
Гульня была дынамічнай і відовішчнай. Гульцы прадэманстравалі сілавыя падачы, ахоўныя блокі, моцныя атакуючыя ўдары, тактычныя камбінацыі. Аднак у гэты раз поспех усміхнуўся сапернікам.
Валейбол — гэта камандная гульня. Задавальненне ад гульні вызначаецца менавіта якасцю ўзаемадзеяння.
Вялікая падзяка гульцам за цікавую гульню.Вы падарылі нам станоўчыя эмоцыі і задавальненне.
Наша каманда годна заняла другое месца. Мы верым у вас і вашы сілы. Поспехаў вам у далейшых гульнях!


Месцы размеркаваліс наступным чынам:


1 месца — МДЭК
2 месца — МДАБК
3 месца — КСТМіА