Першынство каледжа па стрытбол

 

У філіяле БНТУ МДАБК завяршылася Першынство каледжа па валейболе (стрытболе) сярод навучэнцаў вучэбных груп.
У гэтым годзе некалькі груп падалі заяўкі па дзве каманды. Гэта сведчыць аб зацікаўленасці навучэнцаў і папулярнасці гэтай гульні.Канешне, галоўным фаварытам на перамогу была каманда групы 1293, на базе якой фарміравалася зборная каманда каледжа па валейболе, якая вясной заняла другое месца ў Першынстве Партызанскага раёна.Але першакурснікі стараліся не ўступіць нікому ў тэхніцы і тактыцы гульні і паказалі высокую выніковасць і прыгожыя відовішчныя гульні.
Па выніках гульняў месцы размеркаваліся наступным чынам:


1 месца — каманда вучэбнай групы 1293
2 месца — каманда вучэбнай групы 1291
3 месца — каманда вучэбнай групы 2293


Каманды ўзнагароджаны медалямі і граматамі. Віншуем пераможцаў і прызёраў спаборніцтваў.Жадаем далейшых поспехаў і перамог!!!