|
Навука ў гісторыі - крок у будучыню |
|
У рамках тыдня ЦК "Натуральныя прадметы, фізічная культура і спецыяльная падрыхтоўка" навучэнцы нашага каледжа наведалі Музей гісторыі НАН Беларусі. Экспазіцыя музея дазволіла пазнаёміцца з асноўнымі этапамі станаўлення і развіцця акадэмічнай навукі ў нашай краіне, даведацца пра выдатных беларускіх вучоных і іх уклад у навуку. Асаблівую цікавасць выклікалі рэдкія выданні, архіўныя матэрыялы, навуковыя працы і ўнікальныя экспанаты, якія адлюстроўваюць дасягненні ў розных галінах ведаў. Веды мінулага - аснова адкрыццяў будучыні!
|


















