101 год з дня ўтварэння

 

Філіял БНТУ»Мінскі дзяржаўны архітэктурна-будаўнічы каледж» адзначыў 101 год з дня утварэння.Шмат змянілася за гэтыя гады ў жыцці нашага каледжа: назва, структура, кіраўнікі, педагагічны састаў, навучэнцы. І толькі адно засталося нязменным — імкненне да развіцця і ўдасканалення сістэмы сярэдняй спецыяльнай адукацыі.
У гэты ўрачысты дзень з нагоды Дня нараджэння наш філіял не пакінулі без увагі шматлікія госці:
ВАРАНІЦКІ Валерый Віктаравіч, глава адміністрацыі Партызанскага раёна г.Мінска,
ФІЛІПОВІЧ Людміла Анатольеўна, намеснік главы адміністрацыі Партызанскага раёна г.Мінска,
ДУМБАДЗЭ Тэнгіз Шукрыевіч, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу,
ГУСЕЎ Алег Канстанцінавіч, прарэктар па вучэбнай рабоце «Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта»,
КАЗАК Мікалай Уладзіміравіч, намеснік начальніка аддзела Партызанскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях,
ГАЛАСКОК Антон Іванавіч, першы намеснік дырэктара — галоўны інжынер прадпрыемства «Мінскводаканал»,
ДАЎГАЛЁВА Валянціна Васільеўна, старшыня Партызанскай раённай арганізацыі «Белая Русь».
Наш каледж — вялікая і дружная сям’я.Ганарымся сваёй гісторыяй і традыцыямі.І кожнае новае дасягненне, кожная яркая падзея, кожнае нечаканае адкрыццё — гэта па-ранейшаму імклівая, няспынная і цікавая гісторыя МДАБКа!!!