У кастрычніку 2022 года грамадскае аб’яднанне «Беларускі саюз архітэктараў» пры падтрымцы «Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва», «Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь», «Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь» правёў 16 Рэспубліканскі конкурс дыпломных праектаў выпускнікоў вышэйшых і сярэдне спецыяльных архітэктурных школ Рэспублікі Беларусь. У 2022 годзе конкурс прысвечаны Сусветнаму дню архітэктуры. Конкурс накіраваны на выяўленне, падтрымку і заахвочванне таленавітай моладзі ў галіне архітэктуры, горадабудаўніцтва і архітэктурнага дызайна. Мэтай конкурсу з’яўляецца ўдасканаленне вучэбнай работы навучэнцаў, павышэнне ўзроўню іх прафесійнай падрыхтоўкі для заняткаў праектнай дзейнасцю ў галіне архітэктуры.Задачы конкурсу: выяўленне і заахвочванне найбольш цікавых праектаў; развіццё ініцыятывы і прыцягванне навучэнцаў да рашэння канкрэтных задач у галіне будаўніцтва і рэканструкцыі; інфармавання грамадства і спецыялістаў аб дасягненнях архітэктурных школ Рэспублікі Беларусь. У конкурсе прымалі ўдзел дыпломныя праекты выпускнікоў спецыяльнасці «Архітэктура» ВНУ (82 работы) і ССВУ (32 работы), выкананыя на высокім узроўні і якія маюць праектыўны або навукова-даследчы характар. 28 кастрычніка ў Рэспубліканскім Доме архітэктараў прайшла ўрачыстая цырымонія ўзнагароджвання пераможцаў. Творчую ацэнку конкурсных праектаў дало аўтарытэтнае міжнароднае журы, у якое ўвайшлі архітэктары і вучоныя ў галіне архітэктуры, горадабудаўніцтва і дызайна з Польшчы, Амерыкі, Сербіі. Беларусі.Члены журы вызначылі пераможцаў шляхам анлайн галасавання. Выпускнікі спецыяльнасці «Архітэктура» філіяла БНТУ «Мінскі дзяржаўны архітэктурна-будаўнічы каледж» атрымалі ўзнагароды: У намінацыі «Горадабудаўніцтва»: Дыпломам 2 ступені ўзнагароджаны Буднік А.В.,Трубач М.М. Тэма дыпломнага праекта «Праект жылой забудовы ў г.Мінску». Кіраўнікі Бачыла Дз.В., Фёдарава В.М. У намінацыі «Архітэктура»: Дыпломам 1 ступені ўзнагароджана Серада У.Дз. Тэма дыпломнага праекта «Шматфункцыянальны офісна-жылы комплекс з таргова-забаўляльнымі зонамі». Кіраўнік Карповіч А.Г. Дыпломам 2 ступені ўзнагароджана Дзятко Д.А. Тэма дыпломнага праекта «Шматфункцыянальны комплекс». Кіраўнік Карповіч А.Г.
|