«ПоліКвэст — 2022»

 

30 верасня 2022 года навучэнцы філіяла БНТУ прынялі ўдзел у мерапрыемстве-прэзентацыі «ПоліКвэст», якое адбылося на базе БНТУ. Мэтай мерапрыемства з’яўляецца дапамога студэнтам першых курсаў з адаптацыяй пачатку студэнцкага жыцця, знаёмствам з тэрыторыяй універсітэта. І так, карта ў руках, і навучэнцы адправіліся выконваць заданні на кожнай з 17 кантрольных кропак. Іх мэтай было як мага хутчэй прайсці пракладзены маршрут, дэманструючы ўсе свае спартыўныя, камандныя і інтэлектуальныя здольнасці.
Нашы навучэнцы праявілі ўвесь свой спрыт, кемлівасць, знаходлівасць і заслужана занялі 2 месца. Каманда атрымала сертыфікат аб удзеле і пірог ад БНТУ.
Мы віншуем нашых пераможцаў з яркім пачаткам навучальнага года, жадаем ім новых здзяйсненняў і прафесійных дасягненняў.