28 верасня 2022 года на спартыўнай базе філіяла БНТУ МДАБК прайшла матчавая сустрэча па валейболе сярод каманд Рубін, гэта былыя выпускнікі нашага каледжа і зборная валейбольная каманда МДАБК. Гульня прайшла ў дружалюбнай атмасферы. Балельшчыкі і ігракі атрымалі зарад энергіі, адрэналіну і , канешне, шмат эмоцый і азарту. Кожны тайм быў захапляючым і цікавым.Абедзве каманды былі настроеныя на барацьбу. У гэтай гульні не было пераможцаў і пераможаных, але затое ўдзельнікі атрымалі неацэнныя ўрокі абмену вопытам тактыкі правядзення гульні.
|