Квэст-гульня «Я выбіраю жыццё без наркотыкаў»

 

У рамках рэспубліканскай міжведамаснай інфармацыйнай акцыі «Наркотыкі. Адказнасць.Наступствы » ў філіяле БНТУ «Мінскі дзяржаўны архітэктурна-будаўнічы каледж» 28 верасня 2022 года прайшла квэст-гульня «Я выбіраю жыццё без наркотыкаў» для навучэнцаў першага курса, якая была накіравана на фарміраванне культуры здаровага ладу жыцця ў падрастаючага пакалення, праяўлення адказных паводзін, самастойнасці і каманднага ўзаема-дзеяння.
Удзельнікі мерапрыемства адправіліся ў захапляючае падарожжа па маршрутным лістам, наведаўшы пяць станцый: прававая, медыцынская, альтэрнатыўная, паліграфічная, пошукавая.Навучэнцы выконвалі цікавыя заданні і шукалі адказы на праблемныя пытанні.
Гульня дапамагла нагадаць аб адказнасці за незаконны абарот наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў і іх аналагаў, растлумачыць непаўналетнім аб згубных выніках і шкодзе наркотыкаў,знайсці альтэрнатыву залежнасці, павысіць матывацыю да здаровага ладу жыцця.