1 снежня 2025, у Сусветны дзень барацьбы са СНІД

 

Актывісты валанцёрскага клуба «КВОКА» сумесна з педагогам-арганізатарам Галамбоўскай А.У. правялі акцыю "Чырвоная стужка - сімвал жыцця".

Навучэнцы і выкладчыкі каледжа змаглі выказаць сваю салідарнасць з сусветнай грамадскасцю, прымацаваўшы Чырвоную стужачку да сімвалічнага "дрэва жыцця".
Падчас акцыі навучэнцы змаглі даведацца, што Чырвоная стужачка - гэта сімвал надзеі, што неўзабаве будуць знойдзены лекі, якія вылечваюць ад СНІДу, што гэта сімвал усведамлення людзьмі важнасці праблемы ВІЧ/СНІДу, што гэта сімвал пратэсту супраць дыскрымінацыі і грамадскай ізаляцыі ВІЧ-інфіцыраваных людзей.

Падчас правядзення акцыі навучэнцы атрымалі ўлёткі з прафілактычнай інфармацыяй па прафілактыцы ВІЧ/СНІДу.

 

Фотоотчет