23.06.2022г. Дзень Адчыненых Дзвярэй


Традыцыйна філіял БНТУ «Мінскі дзяржаўны архітэктурна-будаўнічы каледж» шырока расчыніў свае дзверы будучым абітурыентам! Гасцей нашага філіяла з задавальненнем сустракалі нашы навучэнцы і загадчыкі аддзяленнямі.
Дні адчыненых дзвярэй — выдатная магчымасць для абітурыентаў і іх бацькоў пазнаёміцца з нашым каледжам і канчаткова вызначыцца са спецыяльнасцю, даведацца аб дэталях навучання.
Будзем рады бачыць усіх, хто прыйшоў да нас сёння, у радах нашых навучэнцаў!