Справаздачная канферэнцыя першаснай прафсаюзнай арганізацыі студэнтаў БНТУ


21.06.2022 года дэлегаты цэхавай (прафсаюзнай) арганізацыі навучэнцаў філіяла БНТУ «Мінскі дзяржаўны архітэктурна-будаўнічы каледж» прынялі ўдзел у рабоце справаздачнай канферэнцыі першаснай прафсаюзнай арганізацыі студэнтаў БНТУ.
На канферэнцыі была заслухана справаздача аб рабоце, выкананай прафсаюзным камітэтам ППА студэнтаў, асветлены разнастайныя аспекты па ўсіх напрамках,пастаўлены задачы на будучыню.
У рабоце канферэнцыі прынялі ўдзел: старшыня Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі — Якубовіч Таццяна Раманаўна,намеснік старшыні Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі — Васільевіч Аксана Уладзіміраўна і рэктар Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта — Харытончык Сяргей Васільевіч.
У заключэнні канферэнцыі прайшло ўзнагароджванне прафсаюзнага актыву.