Дыялогавая пляцоўка «З моладдзю на роўных»


Навучэнцы філіяла БНТУ МДАБК прынялі ўдзел у дыялогавай пляцоўцы «З моладдзю на роўных», якая адбылася на базе Нацыянальнай бібліятэкі ў рамках адкрыцця Тыдня моладзі.Мадэратарамі выступілі начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы па спрвах моладзі Мінгарвыканкама Чамаданава В.М. і генеральны дырэктар агенцтва «Мінск-Навіны» Крывашэеў А.Я.
Спікерамі выступілі намеснік старшыні Мінгарвыканкама Арцём Цуран, пратэірэй Фёдар Поўны, старшыня Мінскага гарадскога аб’яднання арганізацый прафсаюзаў Аляксандр Шчаковіч, генеральны дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Аксана Кніжнікава, генеральны дырэктар «Камунаркі» Сяргей Анюхоўскі.
У ходзе дыялогу абмеркавалі не толькі рэалізацыю палітыкі моладзі ў Рэспубліцы Беларусь і сталіцы, але была прадстаўлена магчымасць былым выпускнікам анлайн падзяліцца вопытам, атрыманым на першым рабочым месцы, цяжкасцямі і праблемамі, з якімі давялося сутыкнуцца, шляхамі іх рашэння.