6 чэрвеня, у Дзень нараджэння А.С.Пушкіна, навучэнцы групы 1292 філіяла БНТУ МДАБК прынялі ўдзел ва ўрачыстай сустрэчы ля помніка паэту на беразе ракі Свіслач. Менавіта тут чароўна злучыліся музыка і вершы, мернасць памяці і хуткі тэмп сучаснасці, узвышанае і быційнае. У загадкавую краіну пушкінскіх радкоў суправаджаў нас Іван Ашкірка, годна прадставіўшы наш каледж на гэтым мерапрыемстве. Вёў сустрэчу старшыня Мінскага аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Міхаіл Пазнякоў.
|