«Моцная сям’я — паспяховая краіна!»


16 мая навучэнцы і выкладчыкі філіяла БНТУ МДАБК прынялі ўдзел у дыялогавай пляцоўцы «МОЦНАЯ СЯМ’Я — ПАСПЯХОВАЯ КРАІНА!», якая адбылася на базе Мінскага каледжа прадпрымальніцтва.
Мадэратарам выступіла старшыня Партызанскай раённай арганізацыі «Белая Русь» Даўгалёва Валянціна Васільеўна.
Спікерамі выступілі: начальнік аддзела ЗАГС адміністрацыі Партызанскага раёна г.Мінска Гантарэнка Ірына Анатольеўна, старшыня РТМА «Прасоўванне моладзі» Мехедко Андрэй Аляксандравіч; старшыня Партызанскага раённага аб’яднання арганізацый прафсаюзных арганізацый Купцова Святлана Аляксандраўна; другі сакратар РК БРСМ Партызанскага раёна г.Мінска Анастасія Мікалаеўна Бядуліна.
У фокусе абмеркавання дыялогавай пляцоўкі былі закрануты пытанні фарміравання традыцыйных сямейных каштоўнасцей; роля сям’і ва ўмацаванні інстытута дзяржаўнасці і суверэнітэту краіны; роля грамадскіх аб’яднанняў у фарміраванні моцнага інстытута сям’і і сямейных каштоўнасцей.