|
Дзень ведаў |
|
У Дзень ведаў намеснік Міністра архітэктуры і будаўніцтва Аляксандр Шваюноў наведаў Мінскі дзяржаўны каледж архітэктуры і будаўніцтва. Аляксандр Алегавіч павіншаваў навучэнцаў і выкладчыкаў з пачаткам навучальнага года і пажадаў ім цікавага і дзейснага навучальнага працэсу, атрымання новых ведаў і прафесійных навыкаў. - Сёння вы робіце свядомы крок у сваю будучыню, - падкрэсліў намеснік Міністра. Дарэчы, сёлета за парты каледжа сядуць амаль 1500 навучэнцаў дзённай і завочнай форм навучання. Яны будуць атрымліваць веды па сямі спецыяльнасцях. Самыя папулярныя - "будаўніцтва будынкаў і збудаванняў" і "архітэктурнае праектаванне". На ўрачыстай лінейцы 1 верасня, прысвечанай Дню ведаў, сярод ганаровых гасцей прысутнічаў намеснік дырэктара Беларускага дзяржаўнага архіва навукова-тэхнічнай дакументацыі Рыгор Сцяпанавіч Жалнеркевіч.
Дзень ведаў 2025: старт новага навучальнага года ў Мінскім дзяржаўным каледжы архітэктуры і будаўніцтвы! Тут нараджаюцца будучыя прафесіяналы будаўнічай індустрыі".
|




















