15.05.2025 АДЗІ Тэма: «Здаровая нацыя як аснова развіцця Беларусі»

 

15 траўня, у рамках адзінага дня інфармавання, з навучэнцамі каледжа была абмеркавана тэма: «ЗДАРОВАЯ НАЦЫЯ ЯК АСНОВА РАЗВІЦЦЯ БЕЛАРУСІ».

Кіраўнік па ваенна-патрыятычным выхаванні Цеплякоў А.А. акцэнтаваў увагу хлопчыкаў і дзяўчынак на тым, што на сённяшні дзень важна захаваць здаровую нацыю і вырасціць моцнае пакаленне.

Падчас мерапрыемства спікерам даведзена інфармацыя аб даступнасці медыцынскай дапамогі, найноўшых медыцынскіх тэхналогіях не толькі ў г. Мінску, але і ў абласных цэнтрах, магчымасцях занятку спортам у краіне, аб пастаяннай мадэрнізацыі медыцынскай інфраструктуры, т.я. здароўе нацыі - залог яе ўстойлівага развіцця і працвітання!