Захаваць памяць аб тым, што важна на доўгія гады!

 

23 красавіка ў каледжы адбыўся прэм'ерны паказ дакументальнага фільма "Гісторыя Вялікай Перамогі", падрыхтаванага Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў (БДАКФФД).

Фільм прадставіў намеснік дырэктара ўстановы «Беларускі дзяржаўны архіва навукова-тэхнічнай дакументацыі» Г.С. Жалнеркевіч.

У стужцы працягласцю ў 20 хвілін сабрана ўся хроніка ваенных гадоў: ад пачатку акупацыі да пачатку наступальнай аперацыі "Баграціён" і штурму Кёнігсберга Завяршаецца дакументальная карціна ўнікальнымі кадрамі Дня Перамогі.