У рамках Года гістарычнай памяці ў філіяле БНТУ МДАБК прайшоў творча-патрыятычны конкурс «Званы нашай памяці». Мерапрыемства няпростае, вельмі эмацыянальнае, але тым не менш навучэнцы прымаюць удзел з задавальненнем. Фарміраванне ў маладога пакалення пачуцця дачынення да гераічнага мінулага, захаванне гістарычнай памяці аб вялікім подзвігу людзей, якія абаранялі Беларусь у гады Вялікай Айчыннай вайны, умацаванне сувязей паміж пакаленнямі — высокія мэты, якіх атрымліваецца дасягнуць праз падрыхтоўку аўтарскіх і творчых нумароў. Конкурс праходзіў ў камернай абстаноўцы, што дазваляе больш пранікнуцца тэмай і стварае кранальную атмасферу ў зале. Пераможцамі сталі:
У намінацыі «Ваенная паэзія»: 1 месца — Юдзіна Аліна 2 месца — Грыгарэнка Елізавета 3 месца — Броўка Данііл
У намінацыі «Ваенная песня»: 1 месца — Іванова Ганна 2 месца — Дзюўбанава Вікторыя 3 месца — Пілікевіч Вікторыя
Усе ўдзельнікі былі ўзнагароджаны граматамі і салодкімі прызамі ад ПА ГА БРСМ.
|