Напярэдадні знамянальнай даты - 80-годдзя Перамогі

 

У рамках рэспубліканскага конкурсу сацыяльных маладзёжных праектаў
«Моладзь Беларусі за жыццё, маральнасць і сямейныя каштоўнасці»,
напярэдадні знамянальнай даты - 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне навучэнцы і выкладчыкі каледжа наведалі мемарыяльны комплекс "Брэсцкая крэпасць-герой".

Месца ўзрушае па сваім маштабе і служыць напамінам аб гераічным подзвігу нашых продкаў, якія аддалі жыццё за нашу волю. Архітэктурны ансамбль крэпасці зрабіў вялікае ўражанне. Цудоўны Свята-Мікалаеўскі сабор знаходзіцца ў самым сэрцы Брэсцкай крэпасці. Гэтая пабудаваная ў візантыйскім стылі базіліка ўражвае не толькі архітэктурай, але і сваёй гісторыяй.

Подзвіг народа несмяротны!