Сустрэча па баскетболе завяршылася з лікам 69:39…


6 красавіка 2022 года Мінскі каледж прадпрымальніцтва прыняў удзельнікаў спаборніцтваў па баскетболе сярод прафесійна-тэхнічных і сярэдне спецыяльных устаноў адукацыі Партызанскага раёна. На адкрыцці спаборніцтваў прадстаўнік маладзёжнага савета Партызанскага раёна Голуб Міхаіл павіншаваў удзельнікаў з пачаткам турніраў, пажадаў усім спартсменам прыгожых камбінацый, дакладных кідкоў, а таксама выразіў надзею, што спаборніцтвы пройдуць у сумленнай барацьбе. Галоўны суддзя спаборніцтваў пажадаў усім удзельнікам удалага выступлення ў турнірах, а таксама азнаёміў удзельнікаў з рэгламентам і праграмай спаборніцтваў.
У першым матчы прынялі ўдзел каманды філіяла БНТУ «Мінскі дзяржаўны архітэктурна-будаўнічы каледж» і УА «Мінскі дзяржаўны прафесійна-тэхнічны каледж будаўніцтва і камунальнай гаспадаркі». Сустрэча завяршылася лікам 69:39 на карысць каманды філіяла БНТУ «Мінскі дзяржаўны архітэктурна-будаўнічы каледж».