Музычна-паэтычная гасцёўня "Дарогі, якія мы выбіраем"

 

Навучэнцы каледжа, якія пражываюць у інтэрнаце, наведалі музычна-паэтычную гасцёўню "Дарогі, якія мы выбіраем", пачаткам якой сталі віншаванні з Міжнародным Днём студэнта і аповед пра гісторыю і традыцыі свята. Нягледзячы на тое, што гісторыя свята сваімі каранямі сыходзіць у далёкае мінулае, традыцыі захаваліся і дагэтуль.

Святочны настрой, радасць, весялосць былі асноўнымі складнікамі свята, у якім удзельнічалі навучэнцы школы мастацтваў. Жадаем усім студэнтам быць поўнымі энергіі і сіл, стаць спецыялістамі ў сваёй прафесіі і прыносіць карысць свайму народу, сваёй краіне!!!!