25 сакавіка ў рамках ХХIХ Мінскай міжнароднай выставы-кірмашу навучэнцы філіяла БНТУ МДАБК прынялі ўдзел у прэзентацыі зборніка метадычных матэрыялаў для работы з валанцёрамі «Як навучыцца дапамагаць». Добраахвотнасць дае прастору і магчымасць для самарэалізацыі моладзі і асабістага ўкладу кожнага ў дасягненне Мэт устойлівага развіцця. Майстар-клас, праведзены супрацоўнікамі Рэспубліканскага валанёрскага цэнтра — «Мастацтва быць валанцёрам», адкрыў новыя магчымасці па арганізацыі і развіцці валанцёрскага руху, і гэтыя веды дапамогуць нашым навучэнцам з валанцёрскага атрада «Квока» ўмацавацца ў правільнасці і асэнсаванні свайго выбару. Акрамя таго, мы змаглі пазнаёміцца з навінкамі айчынных і замежных выдавецтваў - ад яркіх кніг для самых маленькіх чытачоў, да сур’ёзных падручнікаў і падпісных выдаванняў.
фото
|