26.09.2024 КРОК «Маладосць - час выбару. Нашы ініцыятывы тут і зараз» |
26 верасня 2024 года ў філіяле БНТУ "МГАСК" адбыўся адкрыты дыялог у рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта "ШКОЛА АКТЫЎНАГА ГРАМАДЗЯНІНА" па тэме «Маладосць - час выбару. Нашы ініцыятывы тут і зараз». Педагог-арганізатар Галамбоўская Вольга Уладзіміраўна расказала аб дзейнасці органаў вучнёўскага самакіравання, маладзёжнага парламента, Савета маладых вучоных пры Міністэрстве адукацыі Рэспублікі Беларусь, ідэях для развіцця свайго рэгіёну. У рамках адкрытага дыялога ў юнакоў была магчымасць задаць пытанні педагогу-арганізатару. Вольга Ўладзіміраўна яшчэ раз падкрэсліла, што моладзь нашай краіны можа не толькі прымаць удзел у ініцыятывах і праектах рознага ўзроўню, але і быць актыўнымі ініцыятарамі і арганізатарамі такіх мерапрыемстваў.
|